Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Калекцыя "Насякомыя"

Самы першы экспанат быў прыняты ў музей у 1956 годзе. Калекцыя ўяўляе сабой зборы насякомых не толькі беларускай фауны, але і краін СНД, трапічныя і субтрапічныя віды. Найбольш шырока прадстаўлены атрады Цвёрдакрылыя, Лускакрылыя, Двухкрылыя, Перапончатакрылых. Асаблівую цікавасць выклікае вялікая калекцыя хатак лічынак шыцікаў, калекцыі шашолак і блашчыц. Ёсць у музеі і насякомыя, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, такія як жукі-алені і жукі-насарогі, начныя і дзённыя матылькі, жужалі. Найбольшую цікавасць глядачоў выклікае, вядома ж, калекцыя экзатычных насякомых, якая ўключае каля 500 адзінак. У ёй прадстаўлены Лускакрылыя, Цвёрдакрылыя, Прамакрылыя, палочники, цыкады і многія іншыя буйныя і ярка афарбаваныя казуркі.