Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Экзатычныя насякомыя»

29 чэрвеня 2020 года ў Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адкрываецца часовая экспазіцыя «Экзатычныя насякомыя».
Наведвальнікі ўбачаць дзесяткі відаў насякомых, павукападобных, лускакрылых (матылёў), цвёрдакрылых (жукоў) з прыватнай калекцыі. У экспазіцыі прадстаўлены самыя цікавыя, незвычайныя, буйныя, прыгожыя і дзіўныя насякомыя. Багамол, ліхтарніца, палачнік, бразільскі дрэвасек-вяліказуб, вялізны белакаленны павук-птушкаяд, імператарскі скарпіён і многія іншыя не пакінуць абыякавымі аматараў прыроды.
Кожны экспанат дапоўнены падрабязнай інфармацыяй, што будзе вельмі зручна для павольнага індывідуальнага вывучэння.
Часовая экспазіцыя будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасцю памаляваць і паглядзець навукова-папулярныя фільмы пра некаторыя з прадстаўленых на выставе  насякомых.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых - 4 руб.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама наведвальнікаў пенсіённага ўзросту - 3,5 руб.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, дзяцей з 4-х гадоў - 3 руб.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 4-х гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, работнікам ДУ «Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 29 чэрвеня па 24 кастрычніка 2020 г.

г. Мінск, вул. М. Бадгановіча 9А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефон для даведак: (017) 2374694