Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс дзіцячага малюнка «Дзіцячы погляд на экспанат»

Рады абвесціць, што падведзены выінікі конкурсу дзіцячага малюнка «Дзіцячы погляд на экспанат». Нагадаем: прыняць удзел у конкурсе маглі ўсе ахвотнікі ва ўзросце ад 5 да 16 год; патрабавалася намаляваць экспанат Музея прыроды і экалогіі ў любой мастацкай тэхніцы, любымі мастацкімі матэрыяламі.
Мы ўдзячны канкурсантам за сэнс, за фантазію, за творчы падыход. Кожны малюнак унікальны і па-свойму цікавы. Вызначыць пераможцаў было зусім няпроста: хацелася адзначыць кожнага, бо мы бачылі, як пастараліся ўсе аўтары.
У выніку журы вырашыла вызначыць па аднаму пераможцу ў кожнай з дзвюх узроставых катэгорый: малодшай (ад 5 да 10 год) і старэйшай (ад 10 да 16 год).
Прызёры і дыпламанты ў спецыяльных намінацыях вызначаліся асобна, незалежна ад узроставай катэгорыі.
Пры ацэнцы работ прыярытэт аддаваўся яе выразнасці і сэнсаваму напаўненню. Улічвалася і тое, наколькі ў канкурсантаў атрымалася рэалізаваць асноўную ідэю конкурсу – адлюстраваць на малюнку музейны экспанат.

Пераможцы і прызеры

1 месца

Паліна Валошына (11 год)
«Майстар маскіроўкі»
ДУА «ДМШМ № 1 імя В. К. Цвірко г. Мінска»

Уладзіслаў Насуха (6 год)
«Птушкі-сінічкі»
Студыя «Акварэлька»
Кіраўнік: Цітова Вікторыя Васільеўна
ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска»

2 месца

Мікіта Мельнійчук
«Зімовы лес – музей прыроды»

Дар’я Кіклевіч
«У дазоры»
СШ №54
АРТ-студыя "Сонечная"
Кіраўнік: Кузняцова Н.М.

3 месца

Сафія Рудык
«Хітруха-ліса»
ДУА «СШ № 182 імя У. Карвата г. Мінска»

Аляксандра Дудаль
«Начны драпежнік»
ДУА «ДМШМ № 1 імя В. К. Цвірко г. Мінска»

Дыплом за лепшую работу ў намінацыі
«Яркасць фарбаў і творчы падыход»
Юліяна Крукава
«Совушка»
Студыя «Чароўны свет»
Кіраўнік: Русаковіч Кацярына Аляксандраўна
ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска»

Дыплом за лепшую работу ў намінацыі
«Арыгінальнасць задумы і цікавае тэхнічнае рашэнне»
Назар Танковіч
«Гаспадар лесу»
ДУА «СШ № 182 імя У. Карвата г. Мінска»

Уручэнне дыпломаў пераможцам і прызёрам адбудзецца 9 лютага 2021 г. у 15.00 у Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К.Маркса,12) 

21 лепшая праца, уключаючы работы пераможцаў конкурсу, будуць прадстаўлены на выставе ў Музеі прыроды і экалогіі з 3 лютага па 31 сакавіка 2021 года.

Прыходзьце ў музей!