Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Іголачкі на палічцы"

18 лістапада 2020 г. у Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбудзецца адкрыццё мастацкага праекта «Іголачкі на палічцы».
Кактус, які цвіце, – прыгожае і нязвыклае відовішча. Гэта рэдкая з’ява і паслужыла натхненнем для стварэння смешных і наіўных кактусаў. На выставе будуць прадстаўлены графічныя работы навучэнцаў студыі «Школа мастацтваў» пад кіраўніцтвам Таццяны Юр’еўны Снегіровай.
Творчы праект арганізаваны сумесна з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі».
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 18 лістапада ў 17.00.
Выставу «Іголачкі на палічцы» можна наведаць з 19 лістапада па 31 студзеня 2021 года.


Музей прыроды і экалогіі
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030
тэл. +375 17 363-96-33
Уваход на выставу вольны (галерэя паміж заламі экспазіцыі).