Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Чароўныя матылькі

Сотні цудоўных матылькоў з усіх кантынентаў парадуюць погляд прыхільнікаў прыгожага.

У свеце існуе каля 158 тысяч відаў матылькоў самага рознага памеру, афарбоўкі і формы. На выставе прадстаўлены дзённыя і начныя матылькі, атрутныя і цалкам бяскрыўдныя, шкоднікі і вельмі карысныя для чалавека. Тут можна будзе ўбачыць насельнікаў тропікаў і тых, хто жыве ў паўночных лясах, у гарах і на балотах, у Запаляр’і і пустынях Афрыкі.

Прыгажосць і вытанчанасць матылькоў зрабілі іх аднымі з нешматлікіх насякомых, якія не выклікаюць інстыктыўнай непрыхільнасці ў чалавека. Міфы і легенды пра матылькоў ёсць амаль ва ўсіх народаў свету. Уяўленні пра іх звязаны з самымі галоўнымі для чалавека паняццямі - жыццё і смерць, каханне і шчасце.

Але не толькі матылькі вартыя захаплення і ўвагі. Жукі, дзіўна разнастайныя па сваіх памерах, вонкавым абліччы і колеру, таксама змогуць здзівіць вас.

На выставе будуць прадстаўлены і такія незвычайныя насякомыя як павукі-птушкаяды, гіганцкі скарпіён, палачнікі, саранча, конікі і іншыя.

Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, з фондаў Музея прыроды і экалогіі і з прыватнай калекцыі Махмудава Рамазана (г. Віцебск).

Выстава накіравана на распаўсюджванне біялагічных і эстэтычных ведаў і будзе цікавая і дзецям, і дарослым.

Выстава будзе працаваць з 12 лютага па 25 мая 2015 г.

Тэл.+37517 237 46 94

Кошт уваходных квіткоў :

Дарослы - 25 000

Дзіцячы - 15 000

Кошт уваходных білетаў для арганізаваных груп (ат 15 чел.) – 12 000

Выставачная зала Музея прыроды і экалогіі

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 9а.