Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Свет насякомых

Вашай увазе прадстаўлены работы вучняў 3 "А" класа гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.: Чайкавай Паліны, Ржэўцкага Віктара, Аляксандравай Ірыны, Лашэўскага Паўла, Казлоўскага Цімура.
Кіраўнік - настаўнік выяўленчага мастацтва, Гвоздзева Святлана Аркадзьеўна. Гэты выдатны выкладчык здолела знайсці індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці і па магчымасці раскрыць яго патэнцыял. Дзякуючы яе намаганням дзеці ўдзельнічаюць у раённых, гарадзкіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставах. 

За 2014-2015 навучальны год былі адкрыты:
  • Духоўна-асветная выстава «Вербны Кірмаш» ў Палацы мастацтваў;
  • Духоўна-асветная выстава «Каляды вачыма дзяцей» ў Палацы мастацтваў;
  • Мастацкая выстава ў прыватнай установе адукацыі «Каледж бізнесу і права»;
  • АРТ-праект зліцця Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і гімназіі;
  • Выстава ў Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры «Перамога вачыма дзяцей»;
  • XIII Міжнародная выстава «Радасць Вялікадня» ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце;
  • Перамога вучняў 2 «А» класа ў раённым і гарадзкім конкурсах «Бяспека на дарогах».
  • персанальныя выставы ў гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.У.
Дзякуючы намаганням Гвоздзевай Святланы Аркадзеўны і працавітасці дзяцей вясной 2015 года ўпершыню ў гісторыі гімназіі навучэнцы 2 класа Чайкава Паліна, Ржэўцкій Віктар, Аляксандрава Ірына, Лашэўскій Павел былі прынятыя ў Саюз юнага мастака.