Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Муміі свету

22 верасня ў Музеі прыроды і экалогіі адбудзецца адкрыццё выставы “Муміі свету”. На ёй будзе прадстаўлена ўнікальная калекцыя, якая сабрала ў сябе найбольш дзіўныя выпадкі муміфікацыі за гісторыю чалавецтва.

Экспазіцыя ахоплівае перыяд у 13 тысяч год і знаёміць наведвальнікаў з муміямі самых розных рэгіёнаў і эпох. У праекце прадстаўлены муміі Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Егіпта, Расіі, а таксама шэрагу іншых гісторыка-геаграфічных раёнаў.
На выставе знайшлі сабе месца муміі старажытных цароў, знакамітых жрацоў, сярэднявечных манахаў і многія іншыя. Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым.
Акрамя асноўных экспанатаў выстава прапануе магчымасць паглядзець дакументальны фільм пра муміі, таксама маецца тэматычны інфармацыйны тэрмінал, які змяшчае дадатковую інфармацыю, а дзеці змогуць пагуляць у займальную электронную віктарыну.

Выстава будзе доўжыцца да 17 студзеня 2016 года.

Кошт уваходных квіткоў:
Дарослы – 35 000
Дзіцячы – 21 000
Кошт квіткоў для арганізаваных груп навучэнцаў (ад 15 чал.) - 14 000
Кошт экскурсіі – 20 000
Экскурсію неабходна замовіць загадзя па тэлефонах (017) 237-46-94
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям да 4 гадоў, дзецям-сіротам, дзецям засталіся без апекі бацькоў, музейным работнікам.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 9 А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных
Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94