Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Вушатая сава

З 18 па 30 лістапада грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае на выставу, прысвечаную лепшым творчым работам у рамках конкурсаў кампаніі "Вушатая сава – птушка 2015 года".

Нацыянальную кампанію "Птушка года" арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзіць з 2000 года. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу людзей да прыгажосці прыроды і птушак, якія жывуць вакол нас, неабходнасці іх захавання. Мы выбіраем птушку і "працуем" на яе цэлы год. Гераінямі годы ўжо станавіліся белы бусел, белая пліска, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля звычайная.

У рамках кампаніі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" "Вушатая сава – птушка 2015 года" праходзілі адукацыйныя прэзентацыі, конкурсы і экскурсіі. Дапамагалі совам і справай: за год пабудаваны і развешаныя дзясяткі штучных гняздоўяў для вушатай савы. Птушка не можа будаваць гнездаў сама і таму ахвотна прымае дапамогу ад чалавека і засяляе драўляныя скрыні на елках і соснах. У гонар свайго года вушатая сава нядаўна з'явілася на вялікім графіці на будынку Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (Пляханава, 18а). РУП "Белпошта" традыцыйна выпусціла марку з выявай вушатай савы, хутка ўбачыць свет і памятная манета серыі "Птушка года" ад Нацбанка. На конкурсы малюнкаў, вырабаў і вершаў мы атрымалі больш за 500 работ ад школьнікаў з самых розных куткоў Беларусі! Вынікі творчых конкурсаў кампаніі "Вушатая сава – птушка 2015 года" можна паглядзець тут.

Работы пераможцаў і іншыя цікавыя малюнкі можна ўбачыць на выставе ў Музеі прыроды і экалогіі.


Выставу можна наведаць з 11.00 - 19.00.

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12.

Уваход вольны.