Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Атракцыён "Стужачны лабірынт"

Шукаць выйсце з Стужачнага лабірынта займальна і незвычайна, бо тут няма ніякіх звыклых арыентыраў. Глядзіце больш уважліва: тут няма пакояў і закуткоў, якія дапамагаюць выбрацца з прасторы. Вакол - рознакаляровыя стужкі. Вы можаце накіроўвацца ў любы бок у пошуках выйсця. Пераход паміж сценамі, падлогай і столлю ледзь прыкметны воку, яны зліваюцца разам. Яркая і маляўнічая прастора ненадоўга верне Вас ва ўтульны і яркі свет дзяцінства. 
Наведванне Стужачнага лабірынта можа стаць адным з самых яркіх і захапляльных уражанняў. 

Кошт уваходных білетаў на атракцыён складае: 
дарослы - 6 бел. руб. 
дзіцячы - 4 бел. руб. 
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям да 3 гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. 

Музей працуе: з 10.00 да 18.00 
г. Мінск, вул. Казінца, 117 
Штодня.
Тэл. +375 17 2075871, 2374694

Стужачны лабірынт можна наведаць да 1 красавіка 2017 г.