Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Падарожжа дадому

1 ліпеня 2016 г. у Музеі прыроды і экалогіі адкрываецца персанальная фотавыстава Аляксандры Пяхота «Падарожжа дадому». Выстава ўяўляе сабой серыю фотаздымкаў котак і катоў, якія былі бяздомнымі, але ім пашчасціла знайсці свой дом. Каля 3-х гадоў Аляксандра Пяхота фатаграфуе бяздомных жывёл, гатовых да пошуку сваёй сям'і. Зроблена больш за 1000 фотаздымкаў. Дзякуючы ім свой дом знайшлі каля 80% пухнатых герояў, якія пабывалі ў аб'ектыве. 
Падарожжа дадому - гэта праект, які з'яўляецца своеасаблівым мастком паміж жывёламі і чалавекам. Калі-та ўсе гэтыя каты былі бяздомнымі і жылі на вуліцы па розных прычынах, але на іх шляху сустрэўся чалавек, які не пабаяўся ... Проста не пабаяўся. За кожнай фатаграфіяй цэлая гісторыя падарожжа ката ў пошуках свайго чалавека і свайго новага дома, гісторыя пра людзей, якія не прайшлі міма і падаравалі другі шанец, гісторыя клопату і любові, якія цалкам змянілі жыццё гадаванцаў. Сярод падапечных ёсць і асаблівыя жывёлы - жывёлы-інваліды, якія цяпер жывуць у цяпле і клопаце. Яны таксама жадаюць каб іх убачылі і пачулі.

Выставачны праект арганізаваны пры садзейнічанні Музея прыроды і экалогіі і Дабрачыннага грамадскага аб'яднання дапамогі бяздомным жывёлам «ЗООшанс». 

З 1 ліпеня 2016 г. па 9 кастрычніка 2016 г. 
г. Мінск, вул. К.Маркса, 12 
Штодня з 11.00 да 19.00 
Уваход вольны.