Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Сафары парк"

16 верасня ў памяшканні Музея прыроды і экалогіі (вул. Казінца, 117) адкрываецца выстава "Сафары парк".

Наведнікам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з прыроднай разнастайнасцю як самых аддаленых куткоў нашай планеты, так і з насельнікамі беларускіх лясоў. Балацяная чарапаха, адзіная, якая жыве ў нашай краіне, суседнічае тут з кайманам з Цэнтральнай Амерыкі, пугач – з індыйскай макакай, грымучая змяя з Тэхаса – з каралеўскім пітонам з Афрыкі. Янот-паласкун, куніца, перуянскія шыншылы, удавы і полазы – ніхто з іх не пакіне вас абыякавым сваімі звычкамі, зграбнасцю і знешнім выглядам.

"Сафары парк" будзе цікава наведаць як дарослым, так і дзецям.

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе да 17.30.

г. Мінск, вул. Казінца, 117

Штодня.

Тэл. +375 17 207 58 71, 237 46 94


Кошт квіткоў:

для дарослых - 6 бел. руб.,

для дзяцей да 14 гадоў, пенсіянераў і музейным работнікам – 4 бел. руб.

для груп навучэнцаў ад 15 чалавек - 3 бел.руб.

Ветэранам ВАВ, інвалідам 1-й і 2-й груп, дзецям да 3-х гадоў – уваход бясплатны.