Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Атракцыён "Лазерны квэст"

2 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі па адрасе вул. Казінца, 117 адкрыецца атракцыён «Лазерны квэст».

«Лазерны квэст» – гэта крэатыўны праект, скіраваны на тых, хто аддае перавагу віртуальнаму свету кампутарных гульняў і прыгодніцкіх фільмаў. Квэст уяўляе сабою лазерны лабірынт, які трэба прайсці ў стылі Джэймса Бонда, спрактыкавана лавіруючы паміж лазернымі праменямі. Гулец павінен прайсці да канца лабірынта, узяць ключ ад сейфа, вярнуцца і адкрыць яго, не закрануўшы лазерныя прамені. 
Станьце героем любага фільма ці кампутарнай гульні. Праверце свой спрыт у віртуальнай прасторы з лазерных праменяў і атрымайце прыз. 
Квэст рэкамендуецца дзецям ад 7 гадоў.
Атракцыён можна наведаць з 2 сакавіка.

Кошт уваходных квіткоў на атракцыён складае: 
дарослы – 6 беларускіх рублёў;
для студэнтаў дзённай формы навучання, для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ – 5 беларускіх рублёў;
для груп навучэнцаў колькасцю 15 чалавек і больш – 4 беларускіх рубля.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца:  інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям да 3 гадоў, дзецям-сіротам, дзецям без апекі бацькоў .

г. Мінск, вул. Казінца, 117.
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выходных.
Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 3270633
Сайт: www.pryroda.histmuseum.by