Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Новы погляд на свет

З 18 студзеня па 10 сакавіка 2017 года ў Музея прыроды і экалогіі пройдзе персанальная выстава Аляксандравай Улады «Новы пагляд на свет». Працы выкананы ў старажытнай, нетрадыцыйнай тэхніцы выяўленчага мастацтва – тэхніцы энкаўстыкі. 
Сучасны свет не перастае дзівіць нас новымі відамі мастацтва і творчасці. Але бывае і такое, што многія віды мастацтва перажываюць свае другія народзіны. Адным з такіх відаў творчасці з'яўляецца энкаўстыка ці мастацтва васковага малярства. Гэта тэхніка малявання, дзе злучаючым рэчывам з'яўляецца воск. Энкаўстыка вядомая даўно. Лічыцца, што энкаўстыка старэй алейнага малярства. У гэтай тэхніцы напісаны многія раннехрысціянскія абразы. Найболей вядомыя ўзоры энкаўстыкі — «фаюмскія партрэты». 
Энкаўстыка – гэта дзіўная тэхніка малявання, якая палоніць і зачароўвае. Аднойчы пазнаёміўшыся з мастацтвам васковага малярства, аўтар выставы – Аляксандрава Улада вырашыла неадменна асвоіць яе. Уладзе 12 гадоў, яна вучыцца ў 6 класе ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска ім. Масленікава П.В.». Першыя крокі ў засваенні тэхнікі ёй дапамагла зрабіць яе мастацкі кіраўнік Гваздзёва С.А. Для стварэння прац былі скарыстаны васковыя крэйды, глянцавая папера і самы звычайны прас. 

Чакаем вас:
г. Мінск, вул. К.Маркса,12
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных.