Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Птушкі зімой»

8 снежня 2018 года ў філіляле Нацыянальнага гтстарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей прыроды і экалогіі” (вул. М.Багдановіча, 9А) адбудзецца адкрыццё выставы «Птушкі зімой». 
Экспазіцыя цалкам складзена на падставе фондавых калекцый Музея прыроды і экалогіі. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фаўны. З крумкачамі, вераб'ямі і шпаками мы сутыкаемся практычна на кожным кроку – у вёсцы, горадзе, парке… А вось попаўзня, які здабывае сабе корм на ствалах дрэў, альбо таўстадзюба, які жыве на тэрыторыях ад Брытанскіх выспаў да Японіі, з першага погляду пазнае не кожны. 
Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 відаў птушак, якія зімуюць у Беларусі. Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым, якія змогуць ўзбагаціць свае веды аб роднай прыродзе, а таксама пераканацца ў неабходнасці беражлівых адносін да птушак. 

Кошт уваходнага білета:
Для дарослых - 2.5 руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання - 2 руб.
Для дзяцей - 1.5 руб.

Выставу можна наведаць з 08 снежня 2018 г. да 03 сакавіка 2019 г.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 9а
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефон для даведак: (017) 2374694, (017) 327-06-33
www.pryroda.histmuseum.by