Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава архідэй

10 лютага 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12) адкрываецца выстава архідэй. На ёй будуць прадстаўлены дзясяткі кветак з усіх кантынентаў нашай планеты, апроч Антарктыды. Безумоўна, больш за ўсё ўвагі прыцягнуць выхадцы з трапічных лясоў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-ўсходняй Азіі, Афрыкі, поўначы Аўстраліі – катлеі, ванды, ангрекумы, масдеваліі, мільтоніі і г.д. 
Вядома, немагчыма ўявіць усе 28 з лішнім тысяч відаў архідэй у рамках адной выставы, але мы рады даць вам шанец дакрануцца да невялікага кавалачка гэтага далікатнага і чароўнага свету.
Хораша квітнеючыя архідэі ўжо дзесяцігоддзі з'яўляюцца любымі пакаёвымі і аранжарэйнымі раслінамі, аб'ектамі калекцыянавання. Выдатныя кветкі з экзатычнымі водарамі пацешаць вас і вашых блізкіх, асабліва напярэдадні рамантычных свят – 14 лютага і 8 сакавіка. 

На выставе можна будзе набыць архідэі, 

якія вам спадабаліся для хатняй калекцыі ці ў падарунак.


Кошт ўваходнага квітка:
для дарослых – 1.5 р.
для студэнтаў дзённай формы навучання, для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ – 1.0 р.
для груп навучэнцаў колькасцю 15 чалавек і больш – 0,5 р.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям дашкольнага ўзросту, інвалідам, ветэранам ВОВ, дзецям-сіротам, дзецям без апекі бацькоў, музейным супрацаўнікам.

Выставу можна наведаць з 10 лютага па 10 сакавіка 2017 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса,12
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Каса працуе: з 11.00 да 18.30
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694