Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Небяспечная прыгажосць"

29 кастрычніка 2018 гадоў ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12) адкрываецца выстава «Небяспечная прыгажосць».
У экспазіцыі будуць прадстаўлены амфібіі, рэптыліі, павукападобныя і казуркі з розных куткоў свету. Кракадзілавы кайман, полазы, удавы, пітоны, шчытаморднікі, глазчатыя хальцыды, чырвонаклешневы скарпіён, павукі з джунгляў Азіі, Афрыкі і Амерыкі - яркія і экзатычныя жывёлы ўразяць Вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце палюбавацца зграбнасцю каралеўскага пітона, сфатаграфаваць яшчарку-бананаеда, паназіраць за гіганцкім скарпіёнам, убачыць, як паводзяць сябе чатыры дзясятка жыхароў джунгляў і пустыняў. 
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, дазволіць ім ўжывую пазнаёміцца з прадстаўнікамі экзатычнай фауны.


Кошт уваходнага білета:
для дарослых - 5 р.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю - 3 р. 50 кап.
для наведвальнікаў пенсіённага ўзросту - 3 р. 50 кап.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю - 3 р.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям дашкольнага ўзросту, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.

Выставу можна наведаць з 29 кастрычніка 2018 г. па 12 студзеня 2020 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Каса працуе: з 11.00 да 18.30
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633
www.pryroda.histmuseum.by