Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Дзівосны свет матылькоў"

28 снежня 2018 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (г. Мінск, вул. Казінца, 117) адкрываецца выстава “Дзівосны свет матылёў”, арганізаваная на падставе фондавай калекцыі.
Зразумела, у рамках адной выставы немагчыма паказаць усе 158 тысяч відаў матылькоў, якія жывуць на Зямлі, але дзесяткі з іх, з усіх куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца ў зборы музея, пацешаць сваім выглядам наведвальнікаў. Сістэматызаваныя паводле сямействаў, яны прадэманструюць разнастайнасць формаў і расфарбовак, уласцівую атраду лускакрылых.
У ліку найбольш адметных варта вылучыць паўлінавочку атлас, адну з самых буйных у свеце, з размахам крылаў да 24 см. Прыкметна яна і тым, што пасля з'яўлення з кокану не харчуецца, а жыве за кошт пажыўных рэчываў, назапашаных вусенем. Не менш цікавы і бражнік “мёртвая галава”, з якім звязана шмат легендаў і павер'яў, якія ўзніклі па прычыне яго выгляду.
Выстава не толькі ўзбагаціць ведамі ўсіх, хто яе наведае, але і задаволіць эстэтычна гасцей музея – бо матылі, гэтыя “пырхаючыя кветкі”, заўсёды радавалі і прыцягвалі позірк чалавека.


Кошт уваходнага білета: для дарослых – 2,5 руб.; для студэнтаў – 2 руб.; дзіцячы – 1,5 руб.; бясплатны ўваход дзецям дашкольнага ўзросту, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах.

Выставу можна наведаць з 28 снежня 2018 г. па 28 лютага 2019 г.

г.Мінск, вул. Казінца, 117
Музей працуе: з 10.00 да 18.00, каса – з 10.00 да 17.30
Выходныя: панядзелак, аўторак.
Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by