Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Пеўчыя птушкі і галубы"

6 красавіка 2018 гадоў ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А) адкрываецца выстава «Пеўчыя птушкі і галубы».
На ёй будуць прадстаўлены больш за 40 відаў палявых і лясных пявучых птушак, дэкаратыўных парод галубоў. Магчыма, вам ўпершыню ўдасца пачуць, як спявае амялушак, і ўбачыць, чым голуб-капуцын адрозніваецца ад нямецкага голуба-бубнача. Чачёткі і аўсянкі, чыжы і дубаносы, зелянушкі і палявыя жаўрукі, многія іншыя чакаюць вас.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасць памаляваць.

Кошт уваходнага квітка:
для дарослых - 4,5 р.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, дзяцей ад 3-х гадоў - 2,5 р.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям якія засталіся без апекі бацькоў, работнікам ГУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 06 красавіка па 03 ліпеня 2018 г.

г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by