Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "У суаўтарстве з прыродай..."

З 15 сакавіка па 7 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 9а, ДОМ ПРЫРОДЫ - Траецкае прадмесце) будзе працаваць аўтарская выстава Кацярыны Новікавай "У суаўтарстве з прыродай".

«Кожны чалавек нараджаецца мастаком і творцам. Вы прыйшлі на гэтую выставу - значыць, вы дапытлівыя, любіце Прыроду - вы мастак душой. Тут можна ўбачыць нешта цікавае, што самім потым можна зрабіць. Бо Вы будзеце працаваць у суаўтарстве з найвялікшым творцам - Прыродай. У ёй усё выдатна, гарманічна, мэтазгодна, у ёй - крыніца ўсіх відаў мастацтваў» (Кацярына Новікава).
Прырода шчодра, у багацці, з радасцю дае нам разнастайны матэрыял для творчасці, які сваёй формай, колерам, дынамікай, выклікае яркія асацыяцыі, тым самым падказваючы нам сюжэт ці вобраз, а часам дае гатовы твор або асобныя дэталі.
Мэта гэтай выставы - навучыць бачыць невычэрпнае мноства разнастайнага матэрыялу і яго выяўленчыя магчымасці. Прыгледзьцеся ўважліва - і ў добры шлях, у свет займальнай і даступнай кожнаму творчасці, якая прыносіць шмат радасці.
Творчасць з прыроднага матэрыялу стымулюе актыўныя зносіны з прыродай, а гэта здароўе, станоўчыя эмоцыі, эстэтычнае, экалагічнае, працоўнае выхаванне, далучэнне да прыгажосці і мастацтва.

Выставу можна наведаць з 15 сакавіка па 7 красавіка 2019 г.

Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 9а
Музей працуе з 10.00 да 18.00 (без выхадных)
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by