Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Падарожжа ў мір птушак"

17 лютага 2023 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава “Падарожжа ў мір птушак!”.

Здаўна птушкі прыцягвалі ўвагу чалавека. Людзей захапляла іх яркае апярэнне, меладычныя спевы, імклівыя палёты. Аб прыгажосці птушак складзена шмат казак і легенд у кожнай культуры народаў свету.
Навучэнцы ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”, натхнёныя прыгажосцю і разнастайнасцю птушак, прадставяць наведвальнікам музея больш дваццаці работ, якія напісаны ў розных тэхніках выяўленчага мастацтва. Беласнежных чаек, высакародных чапель і буслоў, лясных соў і цэлае каралеўства маленькіх птушак, нават заморскіх папугаяў, юныя дараванні адлюстравалі пры дапамозе далікатнай акварэлі, яркай гуашы і лёгкай пастэлі.
Вернісаж пакіне яркае ўражанне і дазволіць здзейсніць падарожжа ў свет птушак!








г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Без выхадных 
з 11:00 да 19:00
Каса працуе: з 11:00 да 18:30
тэл. 363-96-33
pryroda@histmuseum.by