Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Казуркі і не толькі..."

8 траўня 2018 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 9А) адкрываецца выстава «Казуркі і не толькі ...»
На ёй будуць прадстаўлены дзесяткі відаў казурак, павукападобных, а таксама слімакоў з усіх кантынентаў акрамя Антарктыды. Скарпіёны і павукі-птушкаяды, палачнікі і знакамітыя мадагаскарскія прусакі, і іншыя закаваныя ў хітын істоты не пакінуць абыякавымі аматараў прыроды.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасцью памаляваць і паглядзець навукова-папулярныя фільмы пра некаторыя з прадстаўленых на выставе віды.




Кошт уваходнага квітка:
для дарослых - 3,5 р.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю - 3,0 р.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю - 2,5 р.
экскурсійнае абслугоўванне для груп вучняў устаноў адукацыі якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі колькасцю 15 чалавек і больш, па папярэдняй заяўцы – безкаштоўна.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям дашкольнага ўзросту, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям якія засталіся без апекі бацькоў, работнікам ГУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 08 траўня 2018 па 7 красавіка 2019 г.

г.Мінск, вул. Багдановіча, 9А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефон для даведак: (017) 2374694
www.pryroda.histmuseum.by