Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



16 верасня — Ноч кажаноў!

  • 13.09.2016

Верасень — час не толькi праводзiць птушак у вырай, але i час святкаваць Ноч кажаноў! Прысвечаная кажанам праграма пройдзе ў дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея РБ (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) 16 верасня з 17 да 21 гадзіны.  

Цягам вечара вы даведаецеся, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Мы раскажам, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, і што агульнага паміж кажанамі і дэльфінамі. І яшчэ шмат цікавага! А дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго ўласнага "кажана" і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе вам інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым.  

Мерапрыемства праходзіць у межах  20-й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня-пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, ях асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе. А таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуляцый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS).

Месца правядзення: г. Мiнск, вул. К. Маркса, 12 (дворык Нацыянальнага гiстарычнага музея РБ)

З 17 да 21  гадзіны.

Уваход вольны.

Да сустрэчы!