Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ВЫСТАВА "КАЗУРКІ І НЕ ТОЛЬКІ..."

  • 09.03.2017
8 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А) адкрываецца выстава «Казуркі і не толькі ...»
На ёй будуць прадстаўлены дзесяткі відаў казурак, павукападобных, а таксама слімакоў з усіх кантынентаў акрамя Антарктыды. Жывыя скарпіёны і павукі-птушкаяды, палачнікі і знакамітыя мадагаскарскія прусакі, і іншыя закаваныя ў хітын істоты не пакінуць абыякавымі аматараў прыроды.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасцью памаляваць і паглядзець навукова-папулярныя фільмы пра некаторыя з прадстаўленых на выставе віды.




Кошт уваходнага квітка:
для дарослых - 3,5 р.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю - 3,0 р.
для груп вучняў устаноў адукацыі якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі колькасцю 15 чалавек і больш, а таксама для дзяцей старэйшых за 3 гады - 2 р.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 3 гадоў, інвалідам 1-й і 2-й груп, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям якія засталіся без апекі бацькоў, работнікам ГУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 08 сакавіка па 31 ліпеня 2017 г.

г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by