Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Жывыя цмокі"

  • 15.03.2017
15 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12) адкрываецца выстава «Жывыя цмокі».
Зялёныя ігуаны і капскія вараны, йменскія хамелеёны і жаба Баджита, барадатая агама і чырвонавухая чарапаха, і многія іншыя віды рэптылій, амфібій нават млекакормячых чакаюць наведвальнікаў у нашым музеі.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, дазволіць ім ўжывую пазнаёміцца з прадстаўнікамі экзатычнай фауны з усіх кантынентаў, акрамя Антарктыды, якія насяляюць нашу планету ўжо дзясяткі мільёнаў гадоў таму, задоўга да чалавека. Госці змогуць таксама паглядзець і дакументальныя фільмы пра рэптылій.



Кошт уваходнага білета:
для дарослых - 5 р.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічнае і сярэднюю спецыяльную адукацыю - 3.5 р.
для груп вучняў устаноў адукацыі забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі колькасцю 15 чалавек і больш, а таксама для дзяцей старэйшых за 3 гады - 3 р.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, работнікам ГУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 15 сакавіка 2017 г. па 25 лютага 2018 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Каса працуе: з 11.00 да 18.30
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633