Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё выставы

  • 24.03.2017
24 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Казінца, 117) адкрываецца выстава з фондавай калекцыі «Дзівосны свет матылькоў».
Зразумела, у рамках адной выставы немагчыма паказаць усе 158 тысяч відаў матылькоў, якія жывуць на Зямлі, але дзесяткі з іх, сабраныя з усіх куткоў нашай планеты, пацешаць сваім выглядам наведвальнікаў. Сістэматызаваныя паводле сямействаў, яны прадэманструюць разнастайнасць формаў і расфарбовак, уласцівае атраду чешуекрылых.
Выстава адначасова і ўзбагаціць ведамі, і прынясе гасцям нашага музея эстэтычнае задавальненне - бо матылькі, гэтыя «лятаючыя кветкі», заўсёды прыцягвалі позірк чалавека.



Кошт уваходнага білета:
Для дарослых - 1.5 р.
Для студэнтаў дзённай формы навучання, для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ - 1.0 р.
Бясплатны ўваход: дзецям дашкольнага ўзросту, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям-сіротам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах, супрацоўнікам музеяў рэспублікі Беларусь.

Выставу можна наведаць з 24 сакавіка па 11 верасня 2017 г.

г.Мінск, вул. Казінца, 117
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by