Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё выставы

  • 11.05.2017
10 мая 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса 12) адкрылася персанальная выстава Вольгі Чэркас «Чароўная імховая палітра».
Наведвальнікі змогуць палюбавацца работамі, выкананымі ў арыгінальнай манеры - матэрыялам для пейзажаў, партрэтаў і замалёвак служыць прыродны мох. Вясковая дарога і лясны куток, алегорыя восені і многае іншае не пакінуць абыякавымі гасцей нашага музея.



Выставу можна наведаць з 10 мая па 18 чэрвеня 2017 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by