Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Не прапусціце «Ноч кажаноў»!

  • 28.08.2017
8 верасня 2017, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (Мінск, вул. К. Маркса, 12) з 18.00 да 22.00 пройдзе «Ноч кажаноў», арганізаваная ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіяла «Музей прыроды і экалогіі ». Уваход вольны.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках 20-й Міжнароднай ночы кажаноў, якая традыцыйна праходзіць у краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі ў канцы жніўня - пачатку верасня. Нашы наведвальнікі змогуць даведацца шмат новага і цікавага пра гэтых начных жывёл, пра тую важную ролю, якую яны маюць у прыродзе. Пра тое, як паводзіць сябе, калі кажан апынуўся вашым суседам, як зрабіць для іх хаткі, якія віды гэтых жывёл маюцца ў Беларусі - распавядуць спецыялісты.
Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць сваяго ўласнага кажана, і забраць яго ў якасці сувеніра. Акрамя таго, АПБ прапануе гасцям інфармацыйныя матэрыялы, каб несці веды пра іх далей, сваім сябрам і знаёмым.
Квэст ад «The Best Quest», прысвечаны крылатым героям мерапрыемства, стане прыемным дадаткам, які дазволіць не толькі праверыць свае веды аб кажанах, але і атрымаць памятныя прызы!
Чакаем усіх у госці!