Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс!

  • 16.04.2019
15 красавіка 2019 г. у выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі (вул. М.Багдановіча, 9а) у рамках выставы "Жывыя пявучыя птушкі" стартуе конкурс майстра "Лепшая шпакоўня". Прыняць удзел у ім могуць дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

ПРАВІЛЫ КОНКУРСУ

КОНКУРС МАЙСТРА «Лепшая шпакоўня»
арганізуе і праводзіць Музей прыроды і экалогіі сумесна з І.С. Рудзем

У конкурсе прымаюць ўдзел дзіцячыя працы па тэматыцы выставы. Прыняць удзел могуць дзеці старэй за 6 год. Да прац павінна прыкладацца інфармацыя:


 назва работы;
 кантактныя дадзеныя выканаўцы работы;
 П.І.І. выканаўцы работы;

 калі дзіцяці да 14 гадоў, указваецца яго ўзрост, хатні адрас з бацькоў (законнага прадстаўніка), які прадстаўляе інтарэсы дзіцяці, яго кантактны тэлефон.

Пераможцамі Конкурсу будуць прызнаныя 3 (трое) удзельнікаў. Ім будуць уручаны 3 птушкі з выставы (снягір, чыж, шчыгел). Удзельнік, які заняў 1-е месца выбірае першым, які заняў 2-е - наступным, які заняў 3-е - атрымлівае апошнюю птушку).

Тэрміны правядзення Конкурсу
з 15 красавіка па 15 траўня 2019 года.


Праца журы Конкурсу па ацэнцы прац удзельнікаў Конкурсу - з 16 па 18 траўня 2019 года. У склад журы Конкурсу ўваходзяць: загадчык філіяла Музей прыроды і экалогіі І.А. Куракевіч, в.а. загадчыка сектара выставачнай залы О.П. Вярцінскі, гаспадар калекцыі І.С. Рудзь., П.С. Рудзь.

Лепшыя працы ўдзельнікаў Конкурсу і справаздачу аб правядзенні Конкурсу будуць прадстаўлены - да 18 траўня 2019 года.

Ўручэнне прызоў пераможцам Конкурсу адбудзецца 18 траўня 2019 года.