Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў 2019

  • 17.05.2019
Ноч музеяў 2019
У рамках штогадовай «Ночы музеяў» філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (вул. К. Маркса, 12) сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) 18 мая 2019 г. у 19.00 ачыняе свае дзверы для наведвальнікаў.
Нашы госці змогуць паглядзець кароткія займальныя фільмы вядомых рэжысёраў Беларусі аб дзікай прыродзе і жывёльным свеце, прайсці невялікі інтэрактыўны квэст па экспанатах музея. І па выніках паспяховага праходжання, атрымаць невялікі памятны сувенір.
Для самых маленькіх наведвальнікаў мерапрыемства будзе арганізавана асобная зона, дзе можна будзе скласці «птушынае» арыгамі разам з аніматарамі.
У залах будуць працаваць валанцёры АПБ, якія будуць дапамагаць гасцям у праходжанні актыўнасці і арыентаванні ў экспазіцыі.