Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс дзіцячага малюнка

  • 08.10.2020
Конкурс дзіцячага малюнка
«Дзіцячы погляд на экспанат»

Музей прыроды і экалогіі, філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, абвяшчае старт конкурсу дзіцячага малюнка «Дзіцячы погляд на экспанат ».
Тэма і сюжэт работы вызначаюцца ўдзельнікам конкурсу самастойна, але з выкананнем абавязковай умовы – на малюнку павінен быць адлюстраваны экспанат Музея прыроды і экалогіі. Кожны юны мастак ва ўзросце ад 5 да 16 год можа прыняць удзел у гэтым творчым спаборніцтве. Выбірайце самы цікавы для Вас музейны экспанат, прыгадвайце, што Вам запомнілася больш за ўсё, – і пачынайце тварыць!
Малюнак можа быць выкананы ў розных тэхніках і рознымі мастацкімі матэрыяламі – алоўкамі, акварэллю, гуашшу, акрылам, алеем і да т. п. Патрабуемы фармат – ліст А4 (210˟297 мм) або А3 (297˟420 мм).
Лепшыя з работ будуць прадстаўлены на выставе і размешчаны на афіцыйным сайце Музея прыроды і экалогіі (pryroda.histmuseum.by), а таксама на яго афіцыйных старонках у сацыяльных сетках (www.facebook.com/muzeypryrody, www.instagram.com/muzeypryrody).
Палажэнне аб правядзенні конкурса дзіцячага малюнка чытайце па спасылцы.