Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Ноч музеяў" 21.05.2022!

  • 19.05.2022
па адрасу вул. К.Маркса, 12

- Пастаянная экспазіцыя:
- міні экскурсіі "Жыхары лесу", "Жыхары вадаёмаў", "Уладары неба" з 18.00 да 20.00
- Лакацыі з размалёўкамі для дзяцей малодшага ўзросту з 17.00 да 20.00.
У нашым арсенале - шмат размалёвак і алоўкаў. Назапасіліся добранька!
Сумесна з Інклюзіўнай арт-прасторай "Вышэй за дах", арт-перфоманс творча-аздараўленчых актыўнасцей з серыі "Экалогія свядомасці":
- ствараем паперу сваімі рукамі: як гэта працуе?
Мы Вам раскажам пра саму гісторыю стварэння паперы, пра працэс яе вырабу, пакажам прыклады вырабаў з паперы ручной працы, Вы зможаце ўбачыць этапы вытворчасці паперы ручной працы.
- размалёўванне 3D мадэляў як эфектыўная прафілактыка трывожнасці.
Раскажам аб тым, як выяўленчае мастацтва можа ўплываць на псіхічныя аспекты асобы. Вам будзе прапанавана размаляваць 3D мадэлі (вырабы з гіпсу, прыроднага матэрыялу) і задаць пытанні, якія Вас цікавяць. З 17.00 да 23.00.


- па адрасу вул. М.Багдановіча, 9А

- Трансляцыя фільмаў аб жывой прыродзе. Удзельнікі змогуць паглядзець кароткія захапляльныя фільмы вядомых рэжысёраў Беларусі аб дзікай прыродзе і жывёльным свеце.
- экскурсіі ад арганізатара часовай экспазіцыі "Рэтыліум", фота з рэптыліямі з 17.00 да 19.00.