Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё выставы!

  • 18.08.2022
18 жніўня 2022 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава “Табе, любімы горад”, прымеркаваная да Дня горада Мінска. Выстава арганізавана музеем сумесна з Камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і ўстановай адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”.
Удзельнікі выставы – педагогі аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, якія прадставяць свае работы ў розных тэхніках: гуаш, акварэль, акрыл, алейны жывапіс. На вернісажы вы ўбачыце карціны з выявай незвычайных кампазіцый з кветак, цудоўных букетаў. Карціны – шчодры падарунак, прызнанне і выказванне любові да роднага горада.
Напісанне карцін з кветкамі для мастакоў з’яўляецца ўвасабленнем самых пяшчотных пачуццяў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнага малюнках. Педагогі, якія перадаюць майстэрства і талент дзецям, прадэманструюць сваю творчасць на агляд шырокаму колу гледачоў.
Удзельнікі выставы падрыхтавалі дзевятнаццаць карцін, якія безумоўна закрануць стрункі душы кожнага наведвальніка музея.
Выстава парадуе разнастайнасцю фарбаў, створыць перадсвяточны настрой і захавае ў памяці прыгажосць кветак, пакінуўшы незабыўныя ўражанні.



Уваход на выставу вольны.





г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Без выхадных 
з 11:00 да 19:00
тэл. 363-96-33
pryroda@histmuseum.by