Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фонд філіяла Музей прыроды і экалогіі налічвае больш за 35 тысяч музейных прадметаў

  • 04.02.2015

Фонд філіяла Музей прыроды і экалогіі налічвае больш за 35 тысяч музейных прадметаў, з іх больш за 24 тысяч прадметаў складаюць асноўны фонд.

Самы першы экспанат быў прыняты ў музей у 1956 (пудзіла глушца). У склад калекцый музея ўваходзяць як звычайныя (тыповыя) віды прадстаўнікоў флоры і фаўны Рэспублікі Беларусь, карысныя выкапні РБ, так і рэдкія, знікаючыя і ўжо зніклыя віды жывёл і раслін: сіваграк, беркут, рысь, расамаха, звычайная выхухоль, венерын чаравічак, чылім , лабелія Дортмана, полушнік азёрны, жукі-алені, жукі-насарогі, начныя і дзённыя матылькі, жужалі. Музейныя прадметы для калекцый збіраліся не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. Больш падрабязна па спасылцы.