Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



5 чэрвеня - Сусветны дзень навакольнага асяроддзя

  • 05.06.2015

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя (World Environment Day) абвешчаны ААН і на 27-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 15 сьнежня 1972 году. У сваёй рэзалюцыі Генеральная Асамблея заклікала дзяржавы і арганізацыі сістэмы ААН штогод у гэты дзень праводзіць мерапрыемствы, якія пацвярджаюць іх імкненне да захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя. Таксама на 27-й сесіі Генеральнай Асамблеі была створана новая арганізацыя ў сістэме ААН - Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП). Менавіта пад эгідай ЮНЕП штогод адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя.

Датай правядзення Дня было абрана 5 чэрвеня - дзень пачатку работы Стакгольмскай канферэнцыі па праблемах навакольнага для чалавека асяроддзя ў 1972 годзе. Гэты дзень з'яўляецца для ўсіх эколагаў і прыродаахоўных арганізацый адным з асноўных спосабаў прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, а таксама стымуляваць палітычны інтарэс і адпаведныя дзеянні, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя.

Сёння, традыцыйна, Сусветны дзень навакольнага асяроддзя - "народная падзея", якая суправаджаецца такімі маляўнічымі відовішчамі, як вулічныя мітынгі, парады веласіпедыстаў, "зялёныя" канцэрты, конкурсы сачыненняў і плакатаў у школах, пасадка дрэваў, кампаніі па рэгенерацыі адходаў і ўборцы тэрыторыі і іншымі мерапрыемствамі. У многіх краінах гэта штогадовая падзея выкарыстоўваецца для прыцягнення ўвагі і ініцыявання дзеянняў на палітычным узроўні, а таксама дае магчымасць падпісаць або ратыфікаваць міжнародныя канвенцыі па навакольным асяроддзі.

Кожны год гэта свята праходзіць пад пэўным дэвізам, тэма Дня і месца правядзення асноўных міжнародных мерапрыемстваў вызначаецца прадстаўнікамі ААН. Так, у розныя гады тэмамі Сусветнага дня навакольнага асяроддзя былі: "Толькі адна Зямля", "Вада - ключавы рэсурс жыцця", "Толькі адна будучыня для нашых дзяцей - развіццё без разбурэння", "Арганізацыя збору, выдалення і пахавання небяспечных адходаў: кіслотныя дажджы і энергія"," Дрэва для свету"," Моладзь: насельніцтва і навакольнае асяроддзе ","Змена клімату. Неабходнасць глабальнага партнёрства"," Беднасць і навакольнае асяроддзе - разарваць заганны круг","Адна Зямля - адна сям'я","Дзеля жыцця на Зямлі - выратуем нашы мора","Увайсці ў Сусветную павуціну жыцця",""Зялёныя горады": План для планеты!"," Патрэбны мора і акіяны! Жывымі, а не мёртвымі","Лясы: выкарыстоўваючы паслугі прыроды"," Думай. Ясі. Захоўвай"," Падымі свой голас, але не ўзровень мора!" і іншыя. Тэма гэтага года - "Сем мільярдаў мар. Адна планета. Спажывай беражліва".