Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Восень з Нацыянальным гістарычным музеем"

  • 15.09.2015

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь працягвае радаваць сваіх наведвальнікаў прыемнымі бонусамі. Купіўшы квіток на асноўную экспазіцыю, Вы атрымаеце магчымасць бясплатна наведаць дзве выставы, якія пачынаюць сваю працу ў верасні.

З 11 верасня адкрыта выстава Акадэміі акварэлі і прыгожых мастацтваў Сяргея Андрыякі (Масква, Расія). У экспазіцыі прадстаўлены творы рэктара Акадэміі, Народнага мастака Расійскай Федэрацыі Сяргея Мікалаевіча Андрыякі. Таксама на выставе можна пазнаёміцца з працамі мастакоў-педагогаў Акадэміі Наталлі Беседнавай, Вольгі Валакіцінай і іншых выкладчыкаў і працамі іх вучняў – студэнтаў Акадэміі розных курсаў. Акрамя гэтага наведвальнікі ўбачаць скульптуру і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – усяго больш за 100 прац.

З 19 верасня пачне працу выстава "Рэтраспектыва 1965-2014" з фонду Ісмаіла Ахметава па развіцці адукацыі і падтрымцы культуры (Расія). "Рэтраспектыва 1965-2014" – гэта самы маштабны за апошнія гады выставачны праект, які асвячае сучаснае мастацтва мазаікі і ўяўляе больш за 100 твораў сучаснага мазаічнага мастацтва. На выставе будуць прадстаўлены работы выдатных італьянскіх майстроў Марка Бравура, Марка Дэ Лука і Ведриана Марцаў.

Таксама Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь рады паведаміць жыхарам і гасцям Мінска, што ў рамках акцыі "Восень з Нацыянальным гістарычным музеем" 16, 23 і 30 верасня ўсе яго залы будуць адкрыты для наведвальнікаў з 11.00 да 21.00. Каса будзе працаваць да 20.30. У гэтыя дні з 16.00 да 21.00 кошт уваходнага білета для ўсіх наведвальнікаў - 20 000 рублёў.