Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце Музея прыроды і экалогіі, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!


УВАГА! 

па тэхнічных прычынах інфармацыя аб коштах на сайце на бакавой панэлі недакладная

актуальныя кошты можна паглядзець у раздзеле Наведванне.


Вітаем Вас на афіцыйным сайце Музея прыроды і экалогіі, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя музея прысвечана прыродзе і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Галоўнай мэтай музея з'яўляецца папулярызацыя навуковых і экалагічных ведаў, фарміраванне беражлівых адносін да прыроды. Прыцягваючы увагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, мы падвышаем экалагічную культуру наведвальнікаў музея, актывізуем цікавасць да пытанняў аховы прыроды і захавання біялагічнай разнастайнасці Беларусі.

Сталая экспазіцыя

Экспазіцыя музея прысвечана прыродзе і біяразнастайнасці Беларусі. Яе асноўнымі тэмамі з’яўляюцца феналогія, гідралогія, экасістэма лясоў, балот, рэк і азёр, ахова прыроды.

Часовыя выставы

Сярод прыярытэтаў Музея прыроды і экалогіі – арганізацыя яскравых выставачных праектаў прыродазнаўчай накіраванасці. Даведайся пра актуальныя часовыя выставы музея!

Фондавыя калекцыі

Музей налічвае больш за 24 тысячы музейных прадметаў асноўнага фонду. У склад калекцый музея ўваходзяць як тыповыя віды прадстаўнікоў флоры і фауны Беларусі, карысныя выкапні, так і рэдкія і зніклыя віды жывёл і раслін.