Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Пявучыя птушкі"

4 лютага 2024 года ў выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі адкрыецца часовая экспазіцыя "Пявучыя птушкі".
Птушкі спевакі беларускіх лясоў, астравоў заходняга берага Афрыкі (Канарскія, Азорскія, Мадэйра), Аўстраліі, Азіі, пустыняў і прэрый Паўночнай Амерыкі з радасцю павітаюць нашых гасцей не толькі сваімі спевамі, але і яркімі ўборамі.
На выставе можна паназіраць за самымі музычнымі пародамі канарэек: фіёрына, норвіч, глостэр і іншыя. Сярод прадстаўленых – іспанская пеўчая канарэйка Цімбрадас, якая лічыцца адной з самых старажытных парод. У экспазіцыі будуць прадстаўлены разнастайныя амадзіны - сямейства папяровых ткачыкаў, пеўчых папугаяў, карэла, кітайскі кольчаты папугай, прадстаўнікі беларускай фауны - шчыгол, чыж, снегіры і многія іншыя віды.
Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў арганізавана інтэрактыўная зона.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых – 12 бел.руб;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама для наведвальнікаў пенсійнага ўзросту – 10 бел.руб;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю і дзяцей ад 3 гадоў – 6 бел.
для груп ад 15 чалавек - 5 бел.руб для кожнага члена групы;
Права бясплатнага наведвання выставы даецца дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам.


Адрас: г. Мінск, Траецкае прадмесце,
вул. М. Багдановіча, 9А
Час працы музея: з 11.00 да 19.00
Каса працуе з 11.00 да 18.30
Без выходных.
Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94;
363-96-33
pryroda.histmuseum.by