Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава Прырода блізкая і далёкая

Як часта ў мітусні паўсядзённага жыцця мы часам не заўважаем, што жоўтымі лісточкамі падкрадаецца восень, а вясёлыя ручайкі папярэджваюць, што хутка вясна. І толькі вызірнуўшы ў акно і ўбачыўшы заснежаны або зялены ландшафт, разумеем, што прыйшла іншая пара года. А калі на імгненне спыніцца і прыгледзецца, як быццам праз павелічальнае шкло, то можна ўбачыць імгненні, з якіх выткана палітра нашага свету. Яны як пазлы, складаюцца ў адзіную карцінку, але кожны з іх унікальны! 

Фотавыставу можна наведаць да 1 снежня 2015 г. 
З 11.00 - 19.00. 
Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12. 
Уваход вольны.