Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Экзатычныя жывёлы свету"

Мінскі цэнтр дзікай прыроды прадстаўляе выставу "Экзатычныя жывёлы свету". Многія жывёлы: філін, совы, сокал, янот, былі задзейнічаны ў прыродаахоўных дакументальных фільмах, а таксама здымаліся ў фотаальбомах аб ахоўных тэрыторыях і экалагічных праблемах.

У жыхароў г. Мінска ёсць унікальная магчымасць азнаёміцца з рэдкімі і экзатычнымі жывёламі.  На выставе прадстаўлены: ручная малпа – Лёва, янот – Кроша, кракадзіл – Кеша, шыншылы, куніца, папугаі, совы, грымучыя і каралеўскія змеі. Таксама на выставе вы ўбачыце ўдаваў і пітонаў, якія задзейнічаны ў здымках праграмы "Супер-Лато".

 Выстава будзе працаваць з 22 студзеня 2016 г. па 5 верасня 2016 г.
 

Кошт уваходных білетаў:

дарослы - 50.000 бел. руб.

для навучэнцаў да 14 гадоў, асобам пенсіённага ўзросту, музейным работнікам - 25.000 бел. руб.

для груп навучэнцаў колькасцю больш за 15 чалавек - 20.000 бел. руб.

Дзецям да 3 гадоў – уваход вольны.

 

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 9а.

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 2374694.