Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Усё жыццё у адным ровары

Італьянская выстава гістарычных ровараў вяртаецца ў Мінск!

Наведнікі ўбачаць горад майстроў на колах – гісторыі першых прадпрымальнікаў Італіі. Экспазіцыя знаёміць з Італіяй у дзіўным ракурсе «беглых колаў гісторыі».
Крыху пра філасофію экспазіцыі: дэманстрацыя ровара будучых легендаў – АРМАНІ, ДОЛЬЧЭ ГАБАНА, ІНДЭЗІТ, ФІЯТ, ФЕРАРЫ, ФЕРЭРА РАШЭ, ПРАШУТО, МАЦАРЭЛА, ФЕДЭРЫКА ФЕЛІНІ… Усё пачыналася з простага ровара, які трансфармаваўся ў атэлье высокай моды, хуткую дапамогу, вайсковы джып, кінатэатр, тэатр, школу, фабрыку і вытворчыя цэхі. 
Выстава ўпершыню падарожнічае па Беларусі з 18 лютага 2016, у ёй апавядаецца праз прызму ровара пра жыццё рамеснікаў, гандляроў, службоўцаў Італіі канца XIX пачатку XX стагоддзяў… 
Праект атрымаў шырокую папулярнасць і непадробленую цікавасць у Італіі і ў іншых еўрапейскіх краінах. Экспанаты калекцыі былі пададзены на найбуйнай экспазіцыі «EХРО» ў Мілане. 
Усе ровары былі сабраны Маўрыцыя Урбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). Дзякуючы сваёй даўняму каханню да ровара, Маўрыцыя на працягу сарака гадоў быў апантаны пошукам і набыццём даўнейшых ровараў-карміцеляў. Геаграфія сабранай калекцыі месціць вялікую частку экспанатаў, вырабленых у Італіі, а таксама Англіі і Аўстрыі. 
Кампанія «ИталиМания» з'яўляецца эксклюзіўным прадусарам экспанатаў і валодае аўтарскім правам на вытворчасць і пракат фільма і мультымедыйнага праекта « Ўсё жыццё ў адным ровары». 
Наведвальнікаў чакае займальнае гледзішча ў выглядзе мультшоу, дзе галоўныя героі Марчэла Мастраяні і Аль Пачына, Брэд Піт і Джордж Клуні, Мікіта Міхалкоў і Леанарда ДыКапрыо. Прэм'ерны паказ шоу і фільма дапаўняюць жывыя сведкі гісторыі, першыя ровары, самаму сталаму 130 гадоў!
Жадаем усім добрага прагляду!

Мінск, вул. Казінца, 117
з 10.00 да 18.00
Тэл.: 207-58-71; 237-46-94

Уваходныя квіткі:
2.50 бел.руб. - для навучэнцаў, якія атрымваюць агульна сярэднюю адукацыю, сярэдня адмысловую, прафесійна-тэхнічную адукацыю, дзеці з 6 гадоў і школьнікі.
3.00 бел.руб. - для навучэнцаў, якія атрымваюць вышэйшую адукацыю, пенсіянераў, інвалідаў.
5.00 бел.руб. - поўны кошт для іншых катэгорый грамадзян.

Наведванне без аплаты: ветэраны ВАВ, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, дзеці да 6 гадоў.