Аўтар выставы – Васіль Белякоў, фотамастак-аматар, вандроўнік. Скончыў геалагічны факультэт Іркуцкага дзяржуніверсітэта і вайсковую акадэмію. З 2009 года бярэ ўдзел у арганізацыі фотавыстаў па тэме «Прырода роднага краю» ў г. Паставы, г. Мядзел, к.п. Нарач, а таксама ў правядзенні перасоўных выстаў у Нарачанскай курортнай зоне.
Матэрыял для фотавыставы быў зняты падчас веламаршрутаў па Браслаўшчыне ў ліпене-кастрычніку 2015 года. Аўтар ставіў мэту зняць не толькі вядомыя ўсім аб'екты, але і адшукаць у глыбінках раёна маляўнічыя месцы і куткі, бо не ўсё могуць далёка ступіць ад аўтамабільных дарог. У сваіх вандраваннях і пошуках Васіль Белякоў адкрывае дзіўныя адценні і роднай прыроды, і нашай унікальнай гісторыі.
Наведвальнікам
час працы
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд сталай экспазіцыі – 3 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд сталай экспазіцыі – 2 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 3 бел.руб. 50 кап.
адрас
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030
тэл. +37517 3270633
вул. Казінца, 117, Мінск,
тэл. +37517 2075871
вул. М.Багдановіча 9а, Мінск, 220029
тэл. +37517 2374694